Затрымалі ў краме. Сталі вядомыя абставіны смерці менчука, якога шпіталізавалі з РУУС


Знаёмыя паведамілі «Белсату» падрабязнасці смерці на пачатку жніўня менчука, якога шпіталізавалі з Першамайскага РУУС Менску.

РУУС Першамайскага раёну гораду Менску, Беларусь. Крыніца: Яндекс Карты

Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі пра смерць менчука, якога затрымалі міліцыянты Першамайскага раёну Менску. З пастарунку яго забрала хуткая дапамога ў непрытомным стане.

Як распавялі знаёмыя памерлага, ягонае імя Арцём Заяц, яму было 32 гады.

«Памёр ён у больніцы хуткай дапамогі ад атрыманых траўмаў, а менавіта – пералом 2, 3, 4 пазванкоў шыйнага аддзелу, на пятыя содні пасля аперацыі», – адзначылі знаёмыя.

Паводле іх, мужчыну затрымалі 5 жніўня ў Новай Баравой у краме «Гіпа». А 10 жніўня ён памёр у больніцы. У лякарню яго даставілі з канвоем з Першамайскага РУУС.

Таксама паведамляецца, што пракуратура дагэтуль не дала сваякам адказу, ці распачалася праверка паводле факту смерці.

Асобу памерлага і ягоны адрас пражывання «Белсату» пацвердзілі «Кіберпартызаны».

Абноўлена
Чарговая смерць беларуса пасля «размовы» ў міліцыі
2023.08.14 17:41

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў